Знайсці
22.06.2021 / 19:03РусŁacБел

У мінскай Серабранцы мужчыну затрымалі ў кватэры. Праваабаронцы паведамляюць, што ўнутр пусцілі газ, але міліцыя гэта абвяргае

Валанцёры-праваабаронцы сцвярджаюць, што 19 чэрвеня міліцыя прыйшла ў кватэру сям'і Скарга праз налепкі з выявай «Пагоні» на акне. Дома знаходзіўся бацька Алег Скарга. Каб прымусіць яго адчыніць дзверы, сілавікі нібыта выкруцілі дзвярное вочка і пусцілі ў памяшканне газ, пішуць праваабаронцы.

Пазней у РУУС нібыта была затрыманая ягоная жонка Святлана, якая прыехала даведацца, што здарылася з яе мужам, а затым і дачка Яна, з якой міліцыянеры звязаліся праз тэлефон. 20 чэрвеня быў затрыманы знаёмы Яны Андрэй Ярошкін, які прыйшоў на сустрэчу для перадачы тэлефона.

У выніку Андрэю Ярошкіну прысудзілі 15 сутак арышту, папярэдне — за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення. Алег Скарга атрымаў 25 сутак арышту за «масавае мерапрыемства» і непадпарадкаванне. Паводле інфармацыі валанцёраў, астатнія члены сям'і Скарга ўжо на волі.

Сталічная міліцыя пацвердзіла затрыманне Алега і Андрэя, а Святлану і Яну не затрымлівалі. Інфармацыю аб прымяненні газу міліцыя абвяргае.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930