Знайсці
22.06.2021 / 14:18РусŁacБел

Наталля Хершэ, асуджаная за сарваную балаклаву, паўтара месяца правяла ў ШІЗА

Палітзняволеная Наталля Хершэ адбывае пакаранне ў гомельскай калоніі №4. Агулам ужо паўтара месяца яе трымаюць у штрафным ізалятары.

У ШІЗА Хершэ змяшчалі з 6 па 23 мая, а таксама з 24 мая па 3 чэрвеня. Пасля чатыры дні жанчына правяла ў медсанчастцы, а з 8 чэрвеня яе зноў адправілі ў штрафны ізалятар. Яна часова пазбаўленая магчымасці адпраўляць лісты і тэлефанаваць.

Адзінае, што брат Генадзь атрымаў за гэты час, — тэлеграма. Наталля пісала, што ёй далі кароткі бальнічны, скардзілася на боль пальцаў рук і ног, тэмпературу 37,3.

Дакладнай прычыны, чаму сястру трымаюць у ШІЗА, Генадзь не ведае. У афіцыйным адказе напісана, што «асуджаная дапускае парушэнні вызначанага парадку адбывання пакарання, за якія прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці».

Брат мяркуе, што Наталлю маглі перавесці з пашыву грамадзянскага адзення і мяхоў на вытворчасць формы для сілавікоў, а яна збіралася адмовіцца гэта рабіць.

«Гэта для яе прынцыпова. Яна чакала ўзмацнення ціску і ў апошняй нашай размове гэта акцэнтавала», — кажа ён.

Раней Хершэ распавядала, што яе часта нагружаюць заданнямі.

«Да адбою заставалася 30 хвілін, я павінна была правесці прыборку ваннага пакою — 8 умывальнікаў, 7 унітазаў плюс бідэ, памыць падлогу і сцены, вынесці смецце. Праз пяць хвілін прыйшлі з праверкай і сказалі, што яшчэ праз пяць хвілін я павінна закончыць. А дрэнна выкананае дзяжурства цягне за сабой пакаранне», — цытаваў ліст Генадзь. —

Наташа пісала, што адзін з супрацоўнікаў ім так і казаў: калі на асуджанага няма ніводнага рапарта, гэта кажа пра дрэнную працу рэжымнага супрацоўніка. У дадатак да агульных праверак у яе яшчэ дзве дадатковыя — у 10 і 20 гадзін.

Яна піша: «Проста немагчыма жыць у памяшканні, дзе шмат людзей, і ніколі не парушыць правілы ўнутранага распарадку. Правілы ўнутранага распарадку — спосаб заўсёды мець магчымасць пакараць, калі гэта будзе неабходна».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера