Знайсці
22.06.2021 / 14:25РусŁacБел

Упершыню здзейсніў камінг-аўт гулец Нацыянальнай футбольнай лігі ЗША

Гулец у амерыканскі футбол (гэта гульня, блізкая да рэгбі) Карл Насіб прызнаўся, што ён гей.

Фота Wikimedia Commons.

28-гадовы Карл Насіб стаў першым дзейным гульцом НФЛ у гісторыі лігі, які расказаў пра сваю сэксуальную арыентацыю, піша The Guardian.

«Я ўжо даўно збіраўся гэта зрабіць і, нарэшце, адчуваю палёгку, вызваліўшыся ад гэтага цяжару», — сказаў футбаліст у апублікаваным у інстаграме відэа.

Пасля заявы Карла Насіба яго падтрымалі трэнеры, іншыя гульцы, сям’я і яго сябры.

Футбаліст спадзяецца, што ў будучыні працэс камінг-аўту больш не будзе неабходным.

Таксама Карл Насіб адзначыў, што ахвяруе 100 тысяч даляраў на праект, накіраваны на прадухіленне самагубстваў сярод моладзі ЛГБТ у ЗША.

28-гадовы Насіб гуляе ў якасці абаронцы і зарабляе больш за 8 мільёнаў даляраў за год.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930