Знайсці
22.06.2021 / 12:45РусŁacБел

Айчым ставіў трохгадовую дачку на грэчку, звязваў рукі сцяжкай і біў

Жахлівы выпадак адбыўся ў Клімавічах, паведамляе СК. 

СК

На сітуацыю звярнула ўвагу цётка дзяўчынкі: яна пабачыла сляды збіцця на целе і адвезла ў бальніцу, а потым звярнулася ў міліцыю.

Следчыя ўстанавілі, што айчым перыядычна біў дзяўчынку за дрэнныя паводзіны, абмяжоўваў у ежы і вадзе, ставіў у кут на грэчку і звязваў рукі.

Дзяўчынка з нараджэння да трох гадоў знаходзілася ў Доме малога, а паўгода таму маці дзяўчынкі з айчымам забралі яе дадому.

З гэтага часу 25-гадовы хлопец перыядычна наносіў дзяўчынцы пабоі нібыта за дрэнныя паводзіны, прымушаў стаяць у куце на грэчцы, звязваў рукі сцяжкай альбо скотчам ды інш.

Вядома, што айчым стаіць на ўліку ў псіхіятра, а ў сям'і выхоўваецца яшчэ дзевяцімесячная дзяўчынка. Яе пакуль забралі з сям'і. 

Распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 154 (Катаванне, здзейсненае ў дачыненні да заведама для вінаватага непаўналетняй асобы, што знаходзіцца ў бездапаможным стане). Мужчыну затрымалі, высвятляецца дачыненне маці да злачынства. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930