Знайсці
21.06.2021 / 22:11РусŁacБел

Інтэрфакс: Расія не збіраецца ў ліпені-верасні пастаўляць нафту ў Наваполацк

Графік экспарту на трэці квартал 2021 года прадугледжвае пастаўку 51,86 млн тон расійскай нафты (план на II квартал — 55,3 млн тон).

Пра гэта сведчыць дакумент, з якім азнаёміўся «Інтэрфакс».

Прычым, згодна з дакументам, у трэцім квартале не прадугледжана паставак на Наваполацкі НПЗ (ААТ «Нафтан»), толькі 2,36 млн тон на Мазырскі НПЗ.

У другім квартале ў графіку былі ўказаны пастаўкі на Наваполацкі НПЗ і Мазырскі НПЗ аб'ёмам па 2,25 млн тонаў.

«Інтэрфакс» нагадвае, што Мінфін ЗША 19 красавіка адмяніў мараторый на санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім», яго гандлёвага прадстаўніцтва ў ЗША і сямі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, у прыватнасці НПЗ «Нафтан». Паводле Мінфіна, да 3 чэрвеня 2021 года былі дазволеныя толькі тыя аперацыі з гэтымі кампаніямі, якія неабходныя для завяршэння супрацоўніцтва з імі.

«Нафтан» абвергнуў інфармацыю, што ў III квартале не будзе паставак сыравіны на прадпрыемства

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930