Знайсці
22.06.2021 / 10:18

Як будуць дзейнічаць амерыканскія санкцыі супраць КДБ і ГУБАЗіКа? Тлумачым

21 чэрвеня свой санкцыйны спіс супраць беларускіх чыноўнікаў пашырылі ЗША. Вядома, што ў яго трапілі 16 фізічных асобаў, а таксама 5 юрыдычных.

Сярод апошніх — КДБ, унутраныя войскі, УУС Брэсцкага аблвыканкама, ЦІП на Акрэсціна і ГУБАЗіК.

Экс-кіраўнік ГУБАЗіКа, а цяпер кіраўнік унутраных войскаў МУС Мікалай Карпянкоў (з дубінкай) падчас адной з акцый пратэсту.

Адносна санкцый супраць фізічных асобаў усё больш-менш зразумела, яны прымяняюцца ўжо не ўпершыню. Але мала каму ясна, як будуць дзейнічаць амерыканскія санкцыі супраць сілавых структур, такога раней яшчэ не бывала. Па тлумачэнне «Наша Ніва» звярнулася да палітолага Андрэя Елісеева.

«Асобам і арганізацыям з гэтага амерыканскага спісу стане вельмі цяжка весці міжнародную актыўнасць, асабліва звязаную з транзакцыямі ў амерыканскіх далярах. Умоўна кажучы, калі КДБ меўся заключыць кантракт на куплю нейкага тэхналагічнага абсталявання, напрыклад, з Ізраіля, то падобныя санкцыі адразаюць такую магчымасць.

Да таго ж дзейнічае так званае «правіла 50 працэнтаў»: калі асоба альбо кампанія са спісу прынамсі на палову валодае нейкай кампаніяй, то дзеянне санкцый пашыраецца і на яе. Калі тая, у сваю чаргу, на палову валодае трэцяй кампаніяй, то пад фінансавыя санкцыі трапляе і тая, і так далей у ланцужку. Такім чынам, сапраўдная колькасць кампаній, закранутых санкцыямі і не абазначаных у санкцыйным рашэнні, можа нават перавышаць колькасць фіз- і юрасобаў у публічным спісе».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31