Знайсці
21.06.2021 / 18:59РусŁacБел

Дзяржсакратар ЗША пракаментаваў санкцыі супраць беларускіх уладаў

Новыя санкцыі Захаду ў дачыненні да службовых асоб і шэрагу прадпрыемстваў Беларусі адлюстроўваюць трансатлантычную прыхільнасць падтрымцы «дэмакратычных спадзяванняў» народа Беларусі, зазначаецца ў распаўсюджанай у панядзелак пісьмовай заяве дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, піша ТАСС.

Wikimedia Commons

«Гэтыя скаардынаваныя рашэнні дэманструюць няўхільна трансатлантычную прыхільнасць падтрымцы дэмакратычных спадзяванняў беларускага народа», — лічыць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША.

«Злучаныя Штаты працягваюць падтрымліваць міжнародныя намаганні па расследаванні парушэнняў, якія былі дапушчаныя падчас беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, а затым падчас падаўлення [акцый пратэсту]», — адзначае Блінкен. 

Па словах Блінкена, рашэнне аб прымяненні Вялікабрытаніяй, ЕС, Канадай і ЗША новых абмежавальных мер супраць Мінска былі выпрацаваны ў святле інцыдэнту з пасадкай у аэрапорце Мінска самалёта Ryanair і арышту Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцы Сафіі Сапегі.

Блінкен пацвердзіў, што, па ацэнцы Вашынгтона, гэты арышт быў «палітычна матываваны». Акрамя таго, новыя санкцыі сталі адказам Захаду на «працяг рэпрэсій у Беларусі», заяўляе дыпламат.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера