Знайсці
21.06.2021 / 17:49РусŁacБел

У Браслаўскім раёне каровы насмерць затапталі пастуха

Трагедыя здарылася ў 10:20 19 чэрвеня на пашы паблізу вёскі Герчаны. Там было знойдзена цела работніка аднаго з мясцовых гаспадарак.

sb.by

Падрабязнасці здарэння sb.by распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама. 

— Раніцай з Браслаўскай ЦРБ у міліцыю паведамілі пра тое, што на пашы памёр 48-гадовы жывёлавод. Мужчына атрымаў пераломы рэбраў, траўмы грудной клеткі, шматлікія раны. Загінулы — жыхар вёскі Кішкелішкі, работнік ААТ «Мяжаны», —распавёў прадстаўнік УУС.

Калега пастуха распавёў, што ўбачыў, як яго напарнік упаў на зямлю, а па ім прайшліся жывёлы. Пацярпелы здолеў устаць, але тут жа зноў паваліўся і страціў прытомнасць.

У статку было каля 100 кароў.

Следча-аператыўная група ўстанавіла, што цялесныя пашкоджанні нанеслі каровы сваімі капытамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930