Знайсці
21.06.2021 / 15:19РусŁacБел

Улады пачалі праверку Беларускай асацыяцыі журналістаў

Міністэрства юстыцыі распачало маніторынг дзейнасці ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». У лісце, які прыйшоў на адрас арганізацыі ў панядзелак, ідзе размова пра прадастаўленне ва Упраўленне па пытаннях дзейнасці некамерцыйных арганізацый тысяч дакументаў за перыяд з 1 студзеня 2018 года і па сёння.

Сярод таго, што прапануецца прадаставіць у Мінюст, — спісы сябраў журналісцкага аб’яднання, заявы на ўступленне ў БАЖ, пратаколы пасяджэнняў выбарных органаў, усе ўваходныя і выходныя лісты за гэты час, уся фінансавая дакументацыя і многае іншае.

Адметна, што запыт Міністэрства юстыцыі датаваны 9 чэрвеня, але быў атрыманы арганізацыяй толькі сёння. І ўжо сёння было прапанавана прадаставіць дакументы. Цяпер прадстаўнік Мінюста паведаміў, што дакументы БАЖ ў ведамстве чакаюць да раніцы серады, 23 чэрвеня.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах больш за 1300 журналістаў, рэдактараў, фатографаў, выдаўцоў і іншых асоб, з’яўляецца прызнаным на міжнароднай арэне аб’яданнем, сябрам Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930