Знайсці
21.06.2021 / 14:56

У Санкт-Пецярбургу загінула вядомая ў мінскай тусоўцы Юлія Сакалова: верагодна, суіцыд

39-гадовая Юлія Сакалова загінула ў расійскім горадзе на мінулых выходных. Цела знайшлі каля дома, меркавана, жанчына выкінулася з акна.

Юлія жыла ў Пецярбургу каля трох гадоў. З’ехала туды да свайго маладога чалавека. Яна займалася продажам даменаў, а таксама нейкай працай з інтэрнэт-крамамі, кажуць знаёмыя Юліі. Таму фінансавых праблем у Сакаловай не было.

«Яна была вельмі вядомая ў мінскай тусоўцы. Таксама актыўна вяла фэйсбук, шмат хто ведаў яе менавіта праз допісы. Але ж цяпер з яе асноўнай старонкай здарылася штосьці незразумелае — выглядае, што сама Юлія яе выдаліла. Даступны толькі другі акаўнт, які яна стварыла на моманты, калі асноўны баняць», — кажуць сябры Сакаловай. 

Рамуальда Юхневіч нядаўна была ў Пецярбургу і бачылася з Юліяй. Яна расказвае:

«Ведаю, што ў Юлі былі праблемы з хлопцам, яна хвалявалася на гэтую тэму, але «такіх» настрояў у яе я не заўважыла. Яна была вясёлая, усё было добра, не выказвала нейкіх суіцыдальных думак».

«Юлія любіла прыколы, нейкі тролінг. Калі жыла ў Мінску, то пастаянна збірала ў сябе людзей, былі нейкія тусоўкі, вечарыны. У яе па жыцці быў такі настрой, што, нягледзячы на складанасці, здавалася, яна заўсёды прарвецца. Умела знаходзіць выхады з любых жыццёвых сітуацый. 

Юлія — такі чалавек, які мог, хутчэй, выкінуць нешта эпатажнае. Хутчэй я бы паверыла, калі б яна вось так з усіх прыкалолася. Яна была незвычайным чалавекам, з арыгінальнымі думкамі. Таму тое, што здарылася, у мяне не ўкладваецца ў галаве»,— кажа Яўгенія Цюленева, блізкая знаёмая Сакаловай.

Яшчэ адзін блізкі сябар Юліі кажа: гэта дакладна быў суіцыд. 

«Цяпер чакаем вынікаў экспертызаў, але я ўпэўнены, што гэта самагубства. Раней у Юліі здараліся праблемы псіхалагічнага характару. І цяпер у яе ўзніклі праблемы ў прыватным жыцці. Прычын можа быць некалькі, канечне, але пакуль выглядае, што асноўная — стасункі з маладым чалавекам, — расказвае сябар Юліі. — 

Апошні чалавек, з ім гаварыла Юлія, гэта была яе мама. Раніцай у 7:32 яны пагаварылі з мамай, і пасля ўсё» 

«Яна была вельмі і вельмі запатрабаваны чалавек, у жніўні яна зрабіла для Беларусі вельмі шмат, яна проста герой грамадзянскага супраціву. На жаль, падрабязней пакуль не магу казаць», — згадвае Сакалову сябар.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31