Знайсці
21.06.2021 / 13:40РусŁacБел

У палітвязняў пачалі патрабаваць кампенсацыю шкоды за «перакрыццё дарог» на пратэстах

Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна разглядалі грамадзянскія пазовы першага намесніка пракурора Мінска ў інтарэсах «Мінсктранса» да палітзняволеных Лявона Халатрана і Арцёма Саўчука аб «кампенсацыі маёмаснай шкоды, нанесенай злачынствам». Лявон 13 чэрвеня пачаў адбываць пакаранне па ч. 1 арт. 342 КК — 2 гады «хіміі» ў вёсцы Сушкі ў Брэсцкай вобласці. Арцём адбывае пакаранне па ч. 2 арт. 293 КК (Удзел у масавых беспарадках) — 4 гады ўзмоцненага рэжыму ў шклоўскай калоніі №17, паведамляюць праваабаронцы.

Справы палітвязняў сёння разглядаў суддзя Мікалай Багамякаў. Пазоў да Арцёма складае 21 839 рублёў, да Лявона — 6126 рублёў. Але суд па справе Халатрана не адбыўся сёння. Суддзя Багамякаў аб’яднаў яго справу з іншым палітвязнем Сяргеем Брылём, асуджаным па ч. 1 арт. 342 КК на 3 гады «хіміі». Разгляд пазова перанакіраваны ў суд Заводскага раёна — час пакуль невядомы.

Справу Арцёма Саўчука пачалі разглядаць сёння, але потым абвясцілі перапынак на месяц — да 20 ліпеня.

Таксама вядома, што 7 і 16 чэрвеня разглядалі аналагічны пазоў да палітзняволенага Арцёма Хвашчэўскага, але разгляд справы перанеслі ў суд Савецкага раёна. Арцём ужо адбывае пакаранне па ч. 1 арт. 342 КК — 1 год у наваполацкай калоніі №1.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера