Знайсці
20.06.2021 / 23:50РусŁacБел

На М1 пад Барысавам дзяўчына выехала на сустрэчку — трое загінулых у сустрэчным аўто

Аварыя адбылася ўвечары 20 чэрвеня на трасе М1 каля вёскі Стаі Барысаўскага раёна. Тут 25-гадовая кіроўца «Мерседэса» выехала на сустрэчку і сутыкнулася з сустрэчным «Фордам».

У выніку аварыі загінулі 24-гадовы кіроўца «Форда» і двое яго пасажыраў.

Дзяўчыну з «Мерседэса» і яе мужа шпіталізавалі.

«Ехалі проста за «Фордам», 100 метраў. Проста жэсць, у шоку да гэтага часу і я, і жонка. Хлопец у «Мерседэсе» казаў, што спаў. Магчыма, яго дзяўчына таксама заснула. Хлопчыку, якому зашчыміла руку ў «Фордзе» і які, мабыць, адзіны з машыны жывы — здароўя… Я не ведаю, як яму гэта перажыць. У нас сёння другі дзень нараджэння, таму што наступныя на трасе былі мы… Ну і адсутнасць агародж — гэта проста пі*ец. Як я ненавіджу карупцыю, праз яе 3 чалавекі не вярнуліся сёння», — напісаў карыстальнік форума Onliner. 

Заведзеная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса — парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці двух і больш асобаў. Адказнасць — ад 3 да 7 зняволення.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930