Знайсці
20.06.2021 / 08:13РусŁacБел

У Гомелі трымалі ў ІЧУ як падазраваную ў масавых беспарадках маці 3-гадовага дзіцяці

18 чэрвеня з ізалятару часовага ўтрыманьня была вызваленая 29-гадовая фатографка Аліна Бірукова. 15 чэрвеня яе схапілі сілавікі каля яе дому ў Гомлі, калі яна выходзіла з трохгадовым сынам з аўтамабіля, піша Свабода.

«Асабліва нічога не тлумачылі. Сказалі, што трэба правесьці вобшук. Добра, што прыехала мая маці і забрала сына. Мяне ж забралі на допыт, і потым — у ІЧУ. Паказалі здымак нейкай жанчыны і пыталіся — ці я гэта? Маўляў, гэтая жанчына ўдзельнічала ў Маршы ў Гомлі 20 верасьня. Але на здымку была ня я. І нават не падобная — ні такога адзеньня я ня маю, і фігура не такая. Я ім патлумачыла, што 20 верасьня не хадзіла на Марш, была зь дзіцем, але мяне ня слухалі, і адправілі ў ІЧУ», — распавяла Аліна.

У ІЧУ яна была тры дні. «Прыходзіў нехта ў цывільным. Пагражаў, што пазбавяць бацькоўскіх правоў, што мяне пасадзяць у турму, за што?», — кажа жыхарка Гомля.

У ізалятары ёй не далі ані бялізны, ані коўдры і падушкі. «Падымалі ноччу два разы. Мусіла ўставаць, называць сваё прозьвішча. Сказалі — такія ў іх «правілы ўнутранага распарадку». Як я вытрымала? Мэдытавала, плакала… Шмат плакала. Ад такой несправядлівасьці была горыч у роце», — кажа Аліна.

Цяпер яна ў статусе падазраванай у крымінальнай справе. Аліна тлумачыць, што не была ў цэнтры гораду 20 верасьня, і на здымку зусім не яна. «Сказалі, што будзе экспэртыза, будуць разьбірацца», — дадала маладая маці.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930