Жонка Эрыксэна папрасіла не турбаваць футбаліста
Сабрына Квіст Енсэн, жонка футбаліста зборнай Даніі Крысціяна Эрыксэна, распавяла, як сябе адчувае гулец. Паводле яе слоў, лідару датчан, які перажыў спыненне сэрца, рэкамендавана спакойнае аднаўленне.
«Ён у парадку. Мы просім спакою».
Крысціян Эрыксэн страціў прытомнасць у канцы першага тайма матчу групавога этапу чэмпіянату Еўропы Данія — Фінляндыя. Хаўбек перажыў спыненне сэрца.
Футбаліст паспяхова перанёс аперацыю па ўстаноўцы кардыёстымулятара. Імплантаваны яму кардыявертар-дэфібрылятар служыць для ліквідацыі арытмій і прадухілення спынення сэрца. У пятніцу Эрыксэна выпісалі з шпіталя.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На Балі разбілася на скутары 23-гадовая беларуска
 2
Шпакоўскі: На нас павінны баяцца напасці
 5
Асуджаных не прывязуць, будуць вырашаць лёс рэчавых доказаў. Што вядома пра новы суд у справе Ціханоўскага
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера