Знайсці
19.06.2021 / 19:55РусŁacБел

Піневіч: Масавага звальнення медыкаў у краіне няма

Пра гэта міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч паведаміў у эфіры «Беларусь 1».

«Калі б мы з вамі бачылі масавае звальненне медыкаў, мы б бачылі яго наяве», — сказаў міністр.

Пры гэтым, па словах Піневіча, недахоп медыцынскіх кадраў — адна з прыкмет сучаснага стану медыцыны ў любой краіне. «Бо падрыхтоўка медыцынскага спецыяліста з'яўляецца вельмі працаёмкім працэсам», — патлумачыў ён.

Гаворачы аб размеркаванні маладых спецыялістаў, Піневіч заявіў, што «калі прыязджаюць мае калегі з рэгіёнаў, яны ўжо запрашаюць усіх [выпускнікоў] з абяцаннем жылля», піша Tut.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера