Знайсці
19.06.2021 / 18:32РусŁacБел

У Пецярбургу ўвялі новыя абмежаванні і абавязалі вакцынавацца чыноўнікаў

У Пецярбургу на фоне ўсплёску захворвання COVID-19 зрабілі больш жорсткім абмежаванні і ўвялі абавязковую вакцынацыю для 65% дзяржслужачых. Адпаведнае рашэнне на падставе прадпісання галоўнага санітарнага доктара па Пецярбургу прыняў губернатар Аляксандр Бяглоў, піша РБК.

РБК

З 20 чэрвеня ў фан-зону Еўра на Канюшаннай плошчы пусцяць да 3000 чалавек, на тэрыторыю тэматычнага парку ў «Юбілейным» — да 1000 чалавек.

З 21 чэрвеня будуць зачыненыя аквапаркі і атракцыёны.

На мерапрыемствы колькасцю больш за 75 чалавек будуць пускаць толькі з адмоўным тэстам на COVID, ліміт па колькасці наведвальнікаў — 500.

З 22 чэрвеня водны транспарт зможа працаваць толькі «пры ўмове актуалізацыі перавозчыкамі стандарту бяспечнай дзейнасці».

Губернатар таксама абвясціў пра ўвядзенне абавязковай вакцынацыі для дзяржслужачых. Да 15 жніўня антыцелы да каранавіруса павінны быць у 65% супрацоўнікаў. ВНУ рэкамендавана правесці мерапрыемствы па стымуляванні вакцынацыі сярод студэнтаў.

На свята «Пунсовыя ветразі» ў Пецярбургу пусцяць толькі выпускнікоў і супрацоўнікаў мерапрыемства. У горадзе будзе створана бяспечная санітарная зона, у якую ўвойдуць Палацавая плошча і набярэжныя.

На час правядзення свята ў цэнтры Пецярбурга забароняць працу магазінаў і кафэ. «Названыя абмежаванні не закрануць асобныя аб'екты, якія вызначыць аргкамітэт правядзення «Пунсовых ветразяў», у тым ліку арганізацыі грамадскага харчавання. Таксама не дапускаецца знаходжанне фізічных асоб на дахах будынкаў у межах гэтай тэрыторыі», — паведамілі ўлады.

На гэтым тыдні сутачны прырост у Пецярбургу дасягнуў максімальнага з лютага ўзроўню. Паводле звестак аператыўнага штаба, 19 чэрвеня ў горадзе выявілі 996 чалавек з COVID-19. Таксама падскочыла смяротнасць. Напярэдадні ў Пецярбургу зарэгістравалі 79 смяротных вынікаў. Столькі ж смерцяў апошні раз фіксавалі 21 студзеня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930