Знайсці
19.06.2021 / 16:21РусŁacБел

У Барысаўскім раёне ўзніклі праблемы з мостам. Трэба ехаць у аб'езд

У Барысаўскім раёне зноў паўсталі праблемы з мостам. На гэты раз у самім горадзе. Зачынены для руху мост у Печах, паведамляе mlyn.by.

mlyn.by

Аб'езд арганізаваны праз мікрараён Зялёны Гарадок.

Прадстаўнік УП «Жыллё» Наталля Арэшка распавяла выданню, што паднялася пліта прымыкання маставога пераезду з дарогай. Пра непаладкі з мостам стала вядома позна ўвечары ў пятніцу.

«Рух мы адразу перакрылі. Сёння выклікалі спецыялізаваную арганізацыю. Цяпер мы займаемся падсыпкі дарогі па вуліцы братоў Вайнрубаў, па якой і арганізаваны часовы аб'езд», — расказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930