Знайсці
19.06.2021 / 11:56РусŁacБел

Кіраўнік цэнтра, што распрацаваў «Спутнік V», расказаў, каму супрацьпаказаныя прышчэпкі

Пацыентам, у якіх зафіксавана абвастрэнне крапіўніцы і кан'юктывіту, а таксама вострае цячэнне любых іншых хвароб, не варта прышчапляцца ад каранавіруса вакцынай «Спутнік V» да нармалізацыі стану.

Такія супрацьпаказанні для вакцынацыі назваў дырэктар НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург у размове з РІА «Навіны», піша lenta.ru.

Паводле яго слоў, у такіх выпадках вакцынацыю варта адкласці на два тыдні.

У той жа час Гінцбург падкрэсліў, што бранхіяльная астма, сардэчна-сасудзістыя захворванні, гепатыт С, а таксама анкалагічныя захворванні ў стадыі рэмісіі не з'яўляюцца супрацьпаказаннямі для атрымання прышчэпкі.

«Кардыяхворых з паталогіяй трэба ў першую чаргу вакцынаваць. Бо, калі яны заразяцца, яны ў першай групе рызыкі —дыябетыкі, кардыяхворыя», — заявіў ён, заклікаўшы такіх пацыентаў зрабіць прышчэпку як мага хутчэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930