Знайсці
19.06.2021 / 10:06РусŁacБел

Ярашук патлумачыў, чаму выступіў супраць санкцый з боку Міжнароднай арганізацыі працы

Лідар Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук заявіў, што дзякуючы яго арганізацыі Міжнародная арганізацыя працы не прымяніла ў адносінах Беларусі «параграф 33» — максімальную меру ўздзеяння. Яна выкарыстоўвалася толькі аднойчы, у дачыненні да М‘янмы, і абумовіла эканамічную блакаду краіны.

Фота Надзеі Бужан

Яна выкарыстоўвалася толькі аднойчы, у дачыненні да М‘янмы, і абумовіла эканамічную блакаду краіны.

«Кіруючы рэжым зрабіў усё, каб Беларусь паўтарыла шлях бясслаўны М'янмы. Сваім гвалтам, рэпрэсіямі, расправамі над рабочымі, якія ўзялі ўдзел у мірных шэсцях і забастоўках. …

Гэтага не адбылося па адной прычыне — мы, БКДП, міжнародны прафсаюзны рух, палічылі, што ўсе наступствы гэтага радыкальнага рашэння лягуць не на плечы нашай дамарослай хунты, як не ляглі на плечы ваеннай хунты М'янмы, а на плечы грамадзян краіны, у першую чаргу — рабочых. Таму мы вырашылі абмежавацца ўнясеннем Беларусі ў спецыяльны параграф МАП як краіны, хранічна хворай на сістэматычныя парушэнні правоў працоўных і прафсаюзаў», напісаў у фэйсбуку Ярашук.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930