Знайсці
18.06.2021 / 19:10РусŁacБел

«Напэўна, яны не захаваліся». У Дэпартаменце авіяцыі абураюцца, што ім не далі неабходныя даныя з борта Ryanair

Беларусі да гэтага часу не падалі неабходныя даныя з борта Ryanair, напэўна, яны не захаваліся. Такое меркаванне выказаў дырэктар Дэпартамента авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі, паведамляе БелТА.

Па словах Арцёма Сікорскага, у Беларусі працягваецца расследаванне інцыдэнту з самалётам Ryanair.

«У Беларусі ў рамках створанай камісіі Дэпартамента авіяцыі і Следчага камітэта праводзіцца расследаванне, і нам неабходныя сродкі аб'ектыўнага кантролю. Мы выказалі свае асцярогі ў гэтым лісце, агучылі сваю здагадку, што даныя, якія нам неабходныя, не захаваліся ў кампаніі. ІКАО павінна была звярнуцца да кампаніі, каб тыя захавалі ўсе даныя з гэтага борта. Для нас расшыфроўка важная дэталямі: чаму самалёт не пачаў зніжацца да самай мяжы, чаму абраў аэрапорт у Мінску, бо павінен быў ісці ў Вільню, як паводзілі сябе бортправаднікі і пасажыры ў момант аб'явы аб тым, што самалёт сядзе ў Мінску», — адзначыў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса.

«Беларусь дала ўсе даныя аб'ектыўнага кантролю для расследавання гэтага выпадку. Мы ж не атрымалі нічога, што нам неабходна», — адзначыў Арцём Сікорскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера