Знайсці
18.06.2021 / 17:13РусŁacБел

На сталічных стаянках цяпер пад ахову можна ставіць і электрасамакаты

З 1 чэрвеня на ахоўных аўтастаянках сталіцы акрамя аўтамабіляў, матацыклаў і ровараў можна пакідаць таксама электрасамакаты. Пра гэта распавёў галоўны інжынер ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Аляксандр Буткевіч, паведамляе «Мінск-Навіны».

Кошт паслугі — 7 рублёў у месяц, як для ровараў. Што тычыцца аўтатранспарту, то месяц захоўвання легкавога аўтамабіля фізічнай асобе будзе каштаваць 42 рублі.

— У распараджэнні нашага аб'яднання знаходзяцца 108 ахоўных аўтастаянак, разлічаных на 27 тыс. машына-месцаў, — удакладніў Буткевіч. — Каля 8 тыс. машына-месцаў застаюцца свабоднымі, у тым ліку на тэрыторыі такіх густанаселеных раёнаў, як Фрунзенскі і Маскоўскі. Вольныя месцы ёсць у Сухараве, Каменнай Горцы і інш.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930