Знайсці
18.06.2021 / 15:15РусŁacБел

Колькі трэба коцікаў, каб аднавіць сілы? У інтэрнэце запусцілі жартаўлівую апытанку

«Колькі ў вас засталося сіл і энергіі?» — такім пытаннем сустракае ўсіх карыстальнікаў сайт 100energy.by. Яго аўтары запрашаюць беларусаў усіх пакаленняў падзяліцца сваім самаадчуваннем.

Анкета ананімная, аднак перш, чым адзначыць на шкале свой узровень энергіі ад 0 да 100%, трэба ўказаць пол, узрост і месца пражывання. Прыняць удзел могуць толькі жыхары Беларусі. Як адзначаюць стваральнікі праекта, яго мэта — зразумець, як адчуваюць сябе людзі па ўсёй краіне, і па магчымасці прапанаваць рашэнне для папаўнення сваіх сіл. Сярод рэкамендацый нямала жартоўных, напрыклад, з дапамогай прагляду фатаграфій з коцікамі або стужкі ў TikTok.

Праз тыдзень (28 чэрвеня) аўтары даследавання абяцаюць апублікаваць поўныя вынікі. Можна будзе даведацца, дзе жывуць самыя энергічныя беларусы, а дзе ў краіне патрэбна дадатковая падзарадка.

Удзельнічайце 100energy.by 

УНП 191112533

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930