Макей заклікаў не турбавацца пра санкцыі: «Ім надаецца празмерная ўвага»
Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі заявіў у Маскве, піша БЕЛТА.
На думку кіраўніка МЗС, тэматыцы ўвядзення санкцый у апошні час, на жаль, надаецца празмерная, гіпертрафаваная ўвага.
Міністр чарговы раз падкрэсліў, што Беларусь выступае катэгарычна супраць такога метаду ціску, як санкцыі. Аднак краінай падрыхтаваны пакет мер у адказ.
«Я б заклікаў не турбавацца нікому, што будуць санкцыі. Так, мы разумеем, што гэта будзе ствараць пэўныя цяжкасці для кіраўніцтва Беларусі, але, паверце, прэзідэнт Беларусі, урад зробяць усё, каб людзі з мінімальнымі стратамі выйшлі з гэтага цяжкага перыяду», — сказаў Уладзімір Макей.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 28
Прапагандыст Тур, які крытыкаваў сонных чыноўнікаў на нарадах, сам заснуў падчас прамовы Лукашэнкі
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера