Знайсці
17.06.2021 / 22:28РусŁacБел

Сталі вядомыя самыя гучныя прозвішчы з новага санкцыйнага спісу Еўрасаюза

У новым пакеце еўрапейскіх санкцый, які збіраюцца апублікаваць ужо 21 чэрвеня, сярод іншага будуць бізнэсмены Аляксей Алексін, Аляксандр Зайцаў, Сяргей Цяцерын, Аляксандр Шатроў, а таксама Міхаіл Гуцэрыеў. Пра гэта паведамілі крыніцы «Нашай Нівы».

Персанальныя санкцыі фармальна ўплываюць толькі на рахункі і візы чалавека, але на практыцы еўрапейскія кампаніі і банкі пачынаюць успрымаць непажаданымі і бізнэсы падсанкцыйных асоб. Яскравы прыклад — моцны ўдар па бізнэс-імперыі Аляксандра Шакуціна.

Якія месцы займаюць пералічаныя людзі ў рэйтынгу самых паспяховых бізнэсменаў Беларусі — 2019?

Алексін — 4-е месца. Ён займаецца палівам, таксама валодае «Табакеркамі».

Зайцаў — 10-е месца. Яго сферы ўплыву — лагістыка, будоўля. Зайцаў вядзе бізнэс з ААЭ.

Шатроў — 54-е месца. З ім асацыюецца брэнд «Сінэзіс» і сістэмы інтэлектуальнага відэаназірання, здольныя ідэнтыфікаваць людзей у натоўпе па твары. «Сінэзіс» ужо пад санкцыямі, таму кампаніі былі перайменаваныя.

Цяцерын толькі на 108-м месцы. Ён перадусім вядомы як блізкі паплечнік Аляксандра Лукашэнкі. А яго бізнэс датычыць дыстрыбуцыі алкаголю і прадуктаў, а таксама рынку тэлерэкламы. 

Нарэшце Гуцэрыеў — перадусім расійскі бізнэсмен. З Беларуссю яго звязвае «Слаўкалій» і будаўніцтва Нежынскага горна-абагашчальнага камбіната. Ну і падарункі Аляксандру Лукашэнку кшталту «Майбаха».

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930