Знайсці
17.06.2021 / 20:03РусŁacБел

Краўчук: Украінская дэлегацыя не вернецца ў Мінск, пакуль у Беларусі не адбудуцца новыя выбары

Першы прэзідэнт Украіны і кіраўнік украінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасе Леанід Краўчук назваў ключавую ўмову працягу перамоў у Мінску. Ён лічыць, што перамовы ў беларускай сталіцы не могуць працягвацца, пакуль там кіруе Лукашэнка, піша РБК-Україна.

Ён падкрэсліў, што для захавання Мінска як пляцоўкі для перамоў у Беларусі павінны прайсці новыя выбары прэзідэнта.

«Калі пройдуць дадатковыя выбары, калі абяруць новага прэзідэнта, тады на здароўе», — сказаў Краўчук, каментуючы магчымасць вяртання да перамоў у Мінску.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера