Знайсці
17.06.2021 / 15:15РусŁacБел

У Маладзечанскім раёне муж кінуў у жонку нож — і атрымаў крымінальную справу

Здарэнне адбылося ў Красным. У дзень інцыдэнту сям’я была ў гасцях, дзе мужчына выпіваў.

Фота РАУС Маладзечна

Вярнуўшыся дадому бліжэй да позняй ночы, яму захацелася працягнуць застолле — ён учыніў скандал з жонкай, бо тая была супраць. Жанчына звярнулася ў міліцыю і папрасіла ўціхамірыць мужа, які, па словах жанчыны, падняў на яе руку, піша «Рэгіянальная газета».

Прыехаў участковы. Гаспадар сапраўды быў нецвярозы і паводзіў сябе агрэсіўна. На кухні міліцыянер убачыў нож, які тырчаў у сцяне.

Высветлілася, што муж кінуў нож у жонку. Той уторкнуўся ў сцяну. За сямейны скандал мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, а за пагрозу фізічнай расправы распачата крымінальная справа па артыкуле 186 (Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці). Санкцыя артыкула прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Цікава, што вярнуўшыся дадому пасля разгляду адміністрацыйнай справы, мужчына той жа ноччу зноў быў дастаўлены ў міліцыю за чарговы сямейна-бытавы скандал. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера