Знайсці
17.06.2021 / 14:32

Як аформіць падпіску на часопісы «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» на сайце Nashakrama.by

Ніжэй вы знойдзеце падрабязную інструкцыю, як падпісацца за дзве-тры хвіліны.

Павялічыць

1. Калі вы хочаце, каб усе аплачаныя вамі замовы захоўваліся ў вашым асабістым кабінеце і вы маглі ў любы час зайсці ў акаўнт і паглядзець, які часопіс на які перыяд вы выпісалі, то перш чым рабіць замову, аўтарызуйцеся. Націсніце на іконку карыстальніка справа ад лагатыпа «Нашай крамы» і ўвайдзіце альбо праз логін і пароль, альбо праз фэйсбук. Калі вы карыстаецеся VPN, то аўтарызацыя можа працаваць са збоямі, бо сайт не зможа вас ідэнтыфікаваць.

 Павялічыць

2. Абярыце часопіс, на які вы хочаце падпісацца.

За адзін раз вы можаце аформіць падпіску з дастаўкай на адзін адрас. Калі вы хочаце, напрыклад, выпісаць часопіс спачатку сабе ў Мінск, а пасля яшчэ і бацькам у Гродна, то вам трэба будзе аформіць дзве падпіскі. У той жа час вы можаце выпісаць любую колькасць нумароў і атрымліваць у сваю паштовую скрыню, напрыклад, адразу пяць нумароў «Нашай гісторыі» і далей самастойна перадаваць часопіс блізкім.

Павялічыць

3. Абярыце перыяд падпіскі.

Вы можаце абраць адразу паўгода альбо год — месяцы вылучацца аўтаматычна. Таксама вы можаце адвольна абіраць месяцы, калі хочаце атрымліваць часопіс.

Павялічыць

Павялічыць

4. Вы можаце павялічыць колькасць асобнікаў, калі хочаце атрымліваць больш, чым адзін нумар на месяц.

5. Запоўніце анкету, калі хочаце, каб часопіс апынаўся ў вашай паштовай скрыні.

Абавязковыя палі адзначаныя зорачкай.

Павялічыць

6. Калі ж вы хочаце забіраць часопіс самастойна ў Мінску ў кнігарні «Галіяфы» (Няміга, 3, цокальны паверх, павільён 47, ПН-НДЗ з 11:00 па 20:00), не пакідаючы звестак пра адрас дастаўкі, то адзначце гэта перад запаўненнем анкеты. Частка палёў знікне. 

Павялічыць

7. Каб кнопка «Аплаціць карткай» стала актыўнай, вам неабходна згадзіцца з карыстальніцкім пагадненнем і з апрацоўкай персанальных звестак.

8. Увядзіце даныя карткі і зрабіце аплату. 

Павялічыць

Пасля паспяховай аплаты вам на пошту прыйдзе ліст-пацвярджэнне замовы.

Вось і ўсё — чакайце часопіс, ён абавязкова апынецца ў вашай паштовай скрыні.

Некалькі пытанняў і адказаў 

— Ці будуць працягвацца продажы новага нумара часопіса раз на месяц на Энгельса, 34а?

— Так, мы плануем працягваць такую практыку. Пра даты будзем паведамляць на сайце і ў сацыяльных сетках.

— Ці магчыма выпісаць часопісы за мяжу?

— Пакуль не. Дастаўку за межы Беларусі ажыццяўляюць інтэрнэт-крамы Knihi.byKniganosha.by, Halijafy.by, Kniger.by, Ragna.by. Альбо можаце заказаць PDF-версію праз краму Arche.

— Ці магчыма падпісаць палітвязняў?

— У большасці калоній і СІЗА прапускаюць толькі газеты-часопісы, выпісаныя праз каталог Белпошты. Часопіс можна паспрабаваць перадаць толькі праз адваката, са згоды следчага.

— Калі ў мяне засталіся пытанні, каму іх задаць?

— Пытанні, прапановы, пажаданні можна дасылаць на пошту [email protected] Калі хочаце што-небудзь удакладніць па сваёй замове, можаце тэлефанаваць нам па нумары +375 33 311 28 43. Нам будзе прасцей, калі вы будзеце званіць ад 14:00 да 20:00.

Запрашаем у Nashakrama.by!

Дзякуй, што вы з намі!

Nashakrama.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31