Знайсці
17.06.2021 / 11:50РусŁacБел

БАЖ звярнулася ў МУС, Мінздароўя, ДВП з просьбаю шпіталізаваць Андрэя Пачобута

Зварот з просьбаю шпіталізаваць затрыманага 25 сакавіка палітвязня, журналіста Андрэя Пачобута, які ў турме захварэў на кавід, а да таго ж мае праблемы з сэрцам, накіраваны Беларускай асацыяцыяй журналістаў у Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства аховы здароўя, Дэпартамент выканання пакаранняў і яго структурныя падраздзяленні — Упраўленне па Мінску і Мінскай вобласці, у турму №8 у Жодзіне, дзе і ўтрымліваецца журналіст.

«Андрэй Пачобут мае захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы. Захворванне на каранавірус у тых умовах, у якіх ён знаходзіцца (у тым ліку абмежаванні сядзець або ляжаць у камеры на працягу дня), ставіць пад пагрозу захаванне здароўя і нават жыццё Андрэя. Акрамя таго, пад рызыкай заражэння аказваюцца ўсе людзі, якія знаходзяцца ў адной з ім камеры, супрацоўнікі папраўчай установы», — гаворыцца ў звароце.

БАЖ просім неадкладна шпіталізаваць журналіста і забяспечыць яму неабходную медыцынскую дапамогу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера