Знайсці
16.06.2021 / 19:52РусŁacБел

Байдэн і Пуцін дамовіліся аб узаемным вяртанні паслоў

На сустрэчы ў Жэневе 16 чэрвеня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дамовіліся аб узаемным вяртанні паслоў у Маскву і Вашынгтон.

Пра гэта Пуцін заявіў на прэс-канферэнцыі пасля завяршэння сустрэчы.

«Што тычыцца вяртання паслоў (у Маскву амерыканскага амбасадара, а ў Вашынгтон — расійскага), мы дамовіліся, што гэтае пытанне вырашана. Яны вяртаюцца на месца сваёй службы. Калі канкрэтна — заўтра, паслязаўтра — гэта пытанне чыста тэхнічнага характару», — сказаў прэзідэнт Расіі.

Пасол Расіі ў ЗША Анатоль Антонаў быў адкліканы з Вашынгтона каля трох месяцаў таму пасля таго, як Байдэн назваў Пуціна забойцам, а амбасадар ЗША ў Расіі Джон Саліван пакінуў Маскву амаль два месяцы таму пасля таго, як Расія прапанавала яму вярнуцца ў Вашынгтон для кансультацый.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера