Знайсці
16.06.2021 / 17:25РусŁacБел

Мінскія ўлады: Новая бальніца каштавала б 1 мільярд рублёў, такога мы сабе дазволіць не можам

Новых бальніц у сталіцы ў найбліжэйшы час не з'явіцца. Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў сёння падчас сустрэчы з працоўным калектывам 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя Саўчанкі віцэ-мэр сталіцы Арцём Цуран.

Цуран адзначыў, што летась актыўна абмяркоўвалася будаўніцтва новага стацыянара ў сталіцы. Справа ў тым, што 10-я бальніца была ўведзена ў эксплуатацыю каля 30 гадоў таму, з той пары дадатковых падобных устаноў аховы здароўя ў Мінску не з'яўлялася. А вось насельніцтва горада вырасла прыкметна — з 1,5 млн больш чым да 2 млн чалавек.

— Узвесці новую бальніцу — гэта не проста пабудаваць будынак, але і абсталяваць яго. Неабходна, каб ён быў максімальна функцыянальным. Па нашых разліках, выдаткі на будаўніцтва бальніцы дасягнуць сумы 1 млрд рублёў. Гэта прыкладна пятая частка гадавога бюджэту сталіцы. Такое мы дазволіць сабе проста не можам, — рэзюмаваў Цуран.

Ён таксама акцэнтаваў увагу на кадравым пытанні.

— Створаная з нуля бальніца запатрабуе некалькіх сотняў спецыялістаў медыцынскага профілю. Яшчэ да іх трэба дадаць колькасць абслуговага персаналу. Такім чынам, агульная колькасць работнікаў дасягне прыкладна тысячы чалавек. А дэфіцыту вакансій у Мінску цяпер няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930