Знайсці
16.06.2021 / 16:26РусŁacБел

«Шукаюць, хто раскідаў вымазаныя фекаліямі партрэты Лукашэнкі». Стала вядома, чаму сілавікі прыходзілі да спявачкі з-пад Жабінкі

У Жабінцы некалькі дзён таму прайшоў ператрус у мясцовай зоркі Наталлі Дырман — заснавальніцы народнага калектыву гумару і песні «Хмелеўскія валацугі». Дырман прызнавалася «Чалавекам года» ў галіне культуры на Берасцейшчыне, мае шмат узнагарод, маці траіх дзяцей. Наталлю нават затрымалі на 72 гадзіны, але пасля адпусцілі. Але што ж стала прычынай цікавасці сілавікоў да жанчыны?

Да Наталлі прыйшлі з ператрусам, бо цяпер па ўсёй Жабінцы шукаюць людзей, якія раскідалі па горадзе партрэты Лукашэнкі, вымазаныя фекаліямі. 

«Нашай Ніве» распавялі, што гэтыя партрэты раскідалі даўно, больш за месяц таму. Але цяпер шукаюць, хто зрабіў, ходзяць да ўсіх актыўных людзей.

У Дырман сілавікі забралі тэлефон, бела-чырвоны парасон, вокладку на пашпарт з Пагоняй і кнігу Паўла Севярынца «Люблю Беларусь».

Таксама падчас ператрусу прагледзелі тэлефон яе дачкі. Там знайшлі фота, дзе Наталля стаіць з бела-чырвоным парасонам, побач людзі са сцягам: бела-чырвона-белы сцяг з жабкай на ім. Тэлефон дачцэ аддалі, але тую фотку сілавікі спампавалі сабе. І ў выніку за яе на Наталлю склалі пратакол за пікет.

Ці будзе суд і калі ён будзе па тым пратаколе — пакуль невядома.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930