Каталіцкая царква паведаміла, за што яна будзе маліцца 3 ліпеня
Беларускія канфесіі атрымалі ад уладаў ліст з просьбай правесці «ўсебеларускую малітву» за Беларусь».
Курыя Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі апублікавала адказ:
«Калі будзе такая магчымасць, то просім дадаць заклік у агульную малітву вернікаў падчас любой святой Імшы 3 ліпеня аб еднасці і супакоі ў нашай краіне, а таксама заклік аб тым, каб рашэнні, якія прымаюцца сёння, у ХХІ стагоддзі, не вялі да таго жаху, які меў месца ў ХХ стагоддзі», — сказана ў паведамленні, падпісаным натарыусам Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксяндзом Раманам Страшко.
«Таксама ў гэты дзень, 3 ліпеня, Курыя заахвочвае напрыканцы святой Імшы выканаць гімн «Магутны Божа», у якім будзем прасіць Усёмагутнага Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога».
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Перакладчыца Вольга Калацкая на свабодзе
 1
Мінабароны Расіі паведаміла сваю версію таго, чаму абрынуўся пад'езд у доме ў Белгарадзе
 21
Гіганцкі пажар здарыўся ў гандлёвым цэнтры Варшавы
 3
«Ды ты ўкраінка. Валі!» У Варшаве прадавачка адмовілася абслугоўваць беларуску, а пасля замкнула яе ў краме
 36
Ці выгадна цяпер ездзіць на закупы ў Польшчу і Літву?
 14
У ноч на панядзелак ізноў замаразкі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера