Знайсці
15.06.2021 / 20:56РусŁacБел

На оперную зорку Ляўчук завялі крымінальную справу за эпізод з кліпа

Крымінальную справу за знявагу дзяржаўнага сцяга распачала Генпракуратура Беларусі. Падазраваная — вядомая оперная спявачка Маргарыта Ляўчук. Пра гэта яна напісала ў сваім фэйсбуку.

Скрыншот з відэа.

Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу. Паводле матэрыялаў, нейкая «Л., 1990 года нараджэння» (гаворка ідзе пра Ляўчук) нібыта вырабіла відэазапіс са сцэнамі «абразлівых і блюзнерскіх дзеянняў у дачыненні да дзяржаўнай сімволікі».

Нібыта Ляўчук кінула сцяг на зямлю, а затым паклала яго ў кантэйнер для смецця. Відэазапіс размясцілі на відэа-хостынгу YouTube.

Дзеянні кваліфікаваныя па арт. 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Маргарыта Ляўчук у 2020 годзе падтрымала рух за свабодныя выбары. У выніку яе разам з групай іншых зорак звольнілі з Оперы. У апошнія месяцы яна стала запісваць песні ў стылі палітычнага кабарэ, якія набылі вялізную папулярнасць. Яе кліпы збіраюць сотні тысяч праглядаў за некалькі тыдняў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930