Знайсці
15.06.2021 / 16:24РусŁacБел

Ва Ушачах пачалі мантаж помнікаў Быкаву і Барадуліну

У цэнтры Ушачаў на Віцебшчыне ўсталёўваюць бюсты выбітным нараджэнцам гэтых мясцін — літаратарам Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Абодва — ганаровыя грамадзяне Ушацкага раёна.

Арганізацыйныя высілкі ўзяў на сябе грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка. У ягоным актыве цэлы шэраг рэалізаваных праектаў дзеля ўшанавання памяці выбітных гістарычных постацяў, у тым ліку манумент Тадэвушу Касцюшку ў Мерачоўшчыне, валун на магіле Рыгора Барадуліна, іншыя помнікі і барэльефы, піша Радыё Свабода.

Пастаменты помнікаў аўтарства Ігара Засімовіча

Аўтар помнікаў ушацкім творцам — вядомы беларускі скульптар Ігар Засімовіч, зь якім у Глеба Лабадзенкі даўняя і плённая супраца.

Рэалізацыя праекту прымеркаваная да дня нараджэння Васіля Быкава, які будзе адзначацца 19 чэрвеня.

Летась Глеб Лабадзенка абвясціў збор сродкаў на выраб помнікаў, іх дастаўку і мантаж. Тады ж ён атрымаў дазвол ад Вушацкага райвыканкаму на ўстаноўку бюстаў у цэнтры Ушачаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера