Знайсці
15.06.2021 / 12:40РусŁacБел

«Я ў парадку». Крысціян Эрыксэн, які перанёс спыненне сэрца на Еўра-2020, апублікаваў сэлфі з бальніцы

Паўабаронца зборнай Даніі 29-гадовы Крысціян Эрыксэн, якога экстранна шпіталізавалі на матчы Еўра-2020 з Фінляндыяй, напісаў у інстаграме, што з яго здароўем цяпер усё ў парадку. Спартсмен таксама апублікаваў сэлфі з бальнічнай палаты.

«Усім прывітанне! Вялікі дзякуй за прыемныя і добрыя словы падтрымкі з усяго свету. Гэта шмат значыць для мяне і маёй сям'і. Я ў парадку — улічваючы акалічнасці. Мне яшчэ трэба прайсці некалькі абследаванняў у бальніцы, але адчуваю сябе добра.

Цяпер буду заўзець за хлопцаў з дацкай каманды ў наступных матчах. Гуляйце за ўсю краіну!» — напісаў ён

12 чэрвеня ў часе матчу паміж Даніяй і Фінляндыяй, які праходзіў на стадыёне ў Капенгагене, Крысціян Эрыксэн паваліўся на газон і не змог падняцца. Яму каля 15 хвілін аказвалі экстранную дапамогу, пасля чаго забралі на насілках з поля. Гульню спынілі, пазней у той жа вечар футбалісты дагулялі матч, нагадвае meduza.io.

Адзіны гол у матчы быў забіты на 59-й хвіліне фінскім нападаючым Ёэлем Пах'янпала. Зборная Фінляндыі атрымала сваю першую ў гісторыі перамогу ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы. Эрыксэн быў прызнаны найлепшым гульцом матчу.

Крысціян Эрыксэн страціў прытомнасць падчас матчу Еўра-2020: медыкі на полі правялі рэанімацыю

Хто такі Крысціян Эрыксэн, які страціў прытомнасць на Еўра?

Трэнер: Эрыксэн быў мёртвы. У яго спынілася сэрца

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930