Знайсці
15.06.2021 / 12:30РусŁacБел

«Ходзяць чуткі пра крэдыт». Што вядома пра самаспаленне мужчыны ў Ашмянскім раёне?

14 чэрвеня здарылася бяда ў вёсцы Гарэцкаўшчына Ашмянскага раёна. 53-гадовы мясцовы жыхар Іван В. падпаліў сябе. Мужчына выжыў, але знаходзіцца ў цяжкім стане.

Што стала прычынай такога ўчынку, дакладна невядома. Па вёсцы ходзяць чуткі, што ў мужчыны былі праблемы з нейкім крэдытам, ён моцна хваляваўся на гэтую тэму апошнім часам. Але мясцовыя прызнаюць: гэта ўсяго толькі версія.

«Кажуць, знайшлі яго каля медпункта, сядзеў там. Чаму так зрабіў — хто ведае?» — паціскае плячыма мясцовая жыхарка.

Прычым фельчарскі пункт у Гарэцкаўшчыне працуе праз дзень. Калі Іван рашыўся на свой учынак, ФАП быў якраз закрыты, медыка ў вёсцы не было.

Івану В. 53 гады. Ён інвалід трэцяй групы — на адной руцэ няма некалькіх пальцаў. Жыве на пенсію па інваліднасці, часам сям-там падпрацоўваў. Жылі ўтраіх у адным доме — Іван, яго старэйшы 55-гадовы брат, іх старая маці. Абодва браты нежанатыя. 

Але ж, кажуць аднавяскоўцы, браты жылі спакойна, п’яніцамі іх не назваць.

«Не святыя, канечне. Але і праблем ніколі не было», — кажуць у вёсцы. 

Тое ж кажуць і ў сельсавеце: Іван не алкаголік, у дэбошах заўважаны не быў, на ўліках не стаіць. 

Пасля свайго ўчынку Іван В. выжыў. Цяпер ён у Ашмянах — у рэанімацыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера