Знайсці
15.06.2021 / 11:29РусŁacБел

Памёр полацкі прафесар Аляксандр Гугнін

Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісаў Уладзімір Лобач.

«Кляты кавід забраў з жыцця Аляксандра Аляксандравіча Гугніна, чалавека неверагодна светлага, пазітыўнага і мудрага. «Сан Саныч», як з цеплынёй звалі яго калегі, быў выкшталцоным узорам сапраўднага навукоўцы, прафесарам ад Бога, а не ад ВАКа. Мне нават не злічыць усіх ягоных вучняў, якім ён прышчапіў шчырую любоў да навукі, рэалізаваную ў дысертацыях, артыкулах, манаграфіях…

Нарадзіўшыся напярэдадні вайны ў Маскве [03.05.1941], Сан Саныч разам з сям'ёй у 1953 апынуўся ў Полацку, які стаўся яму надзвычай дарагім горадам на ўсё астатняе жыццё. Унікальны знаўца сербалужыцкай мовы і літаратуры, вядомы германіст, ён мог застацца ў Маскве, дзе пасля заканчэння філфака МДУ меў надзвычай паспяховы навуковы шлях.

Але напрыканцы 1990-х прафесар вяртаецца ў Полацк, каб узначаліць катэдру сусветнай літаратуры і культуралогіі.

А больш за 20 000 тамоў яго асабістай бібліятэкі, падораных Полацкаму ўніверсітэту, сталіся сапраўдным інтэлектуальным дыямантам у старых езуіцкіх мурах. Мне цяжка ўсё гэта пісаць, бо з Сан Санычам мяне звязвалі вельмі шчырыя і прыязныя чалавечыя адносіны, і я да скону буду яму ўдзячны за тое, што стаўся ён мне сапраўдным узорам Чалавека, для якога навука і мараль былі найвышэйшымі каштоўнасцямі, а кан'юктура, зайздрасць ды графаманства ніколі не браліся ў разлік.

Светлая табе памяць, Сан Саныч, і хай будзе лёганька Там», — напісаў Уладзімір Лобач.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера