Знайсці
14.06.2021 / 23:58РусŁacБел

Чарговы дзень Еўра-2020 завяршыўся перамогай чэхаў і славакаў, Іспанія і Швецыя згулялі ўнічыю

Сёння на ЧЕ-2020 адбыліся тры матчы групавога этапу.

Футбалісты зборнай Славакіі перамаглі каманду Польшчы з лікам 2:1.

Лік быў адкрыты на 18-й хвіліне гульні, калі мяч пасля ўдару форварда славакаў Роберта Мака трапіў у стойку варот, а потым рыкашэтам ад польскага галкіпера Войцеха Шчаснага ўляцеў у сетку.

Адразу пасля аднаўлення гульні палякі здолелі выраўняць становішча: дакладны ўдар нанёс Караль Лінеты. Польская каманда працягвала атакаваць, але не змагла развіць свой поспех.

На 69-й хвіліне пасля падачы мяча з вуглавога ўдару гол забіў абаронца славацкай каманды Мілан Шкрыньяр.

Чэхія дзякуючы дублю Патрыка Шыка перамагла ў стартавым матчы групавога этапу Еўра-2020 Шатландыю.

У матчы Іспаніі і Швецыі пераможцы няма, гульня скончылася нічыёй, нягледзячы на татальную перавагу іспанцаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930