Знайсці
14.06.2021 / 21:12РусŁacБел

Мытня атрымае доступ да інфармацыі аб банкаўскіх рахунках беларусаў

Банкі будуць прадастаўляць мытнаму органу звесткі аб наяўнасці рахункаў, электронных кашалькоў альбо аб рэштках грашовых сродкаў, электронных грошай. Такія нормы ёсць у пастанове ДМК і праўлення Нацбанка ад 25 мая 2021 г. № 13/136.

Па запыце ДМК будзе прадастаўляцца інфармацыя аб здзелках, якія цікавяць мытню, аперацыях без адкрыцця рахунку, маёмасці, што знаходзіцца на захоўванні ў банку.

«Банк плацельшчыка пры паступленні запыту аб руху грашовых сродкаў з выкарыстаннем аўтаматызаванай сістэмы фармуе звесткі аб руху грашовых сродкаў і накіроўвае іх у Мінскую цэнтральную мытню не пазней за тры рабочыя дні, што ідуць за днём, у які гэты запыт паступіў», — удакладняецца ў дакуменце.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2021 г.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930