Знайсці
14.06.2021 / 14:46РусŁacБел

Стала вядома, якія змены чакаюць ПВТ пасля абурэння Лукашэнкі

ІТ-колы гадаюць, як трактаваць і чаго чакаць ад чарговага абурэння Паркам высокіх тэхналогій, якое Аляксандр Лукашэнка выказаў 11 чэрвеня. 

«Мы многія працэсы там упусцілі. І што атрымалі: самыя, здавалася б, прасунутыя, самыя багаценькія і забяспечаныя — дзе яны апынуліся?», — сказаў ён. 

ІТ-бізнэсоўцы інтэрпрэтавалі гэтыя словы як магчымую адмену льгот. Але, як стала вядома «Нашай Ніве», рэакцыя сістэмы, найхутчэй, будзе іншай. 

Сэнс рэформаў можа быць у тым, што ў статут ПВТ унясуць дапаўненне пра тое, што кампанія зможа быць выключаная з ПВТ у выпадку, калі яе работнікі замяшаныя ў «экстрэмісцкай дзейнасці».

Што такое «экстрэмісцкая дзейнасць», расшыфравана не будзе. А для разгляду такіх пытанняў у дырэкцыю парка будуць уведзеныя спецыяльныя работнікі ў аднолькавых туфлях, якія і будуць разбіраць спрэчныя кейсы. 

Лёс самога Усевалада Янчэўскага незразумелы, бо ён мае як многіх нядобразычліўцаў, так і многіх пакравіцеляў, сярод якіх і новы старшыня Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера