Знайсці
14.06.2021 / 14:27РусŁacБел

Рада ЕС дазволіла прышчэпленым паездкі па тэрыторыі Еўрасаюза

Рада ЕС зацвердзіла прапанову Еўракамісіі аб тым, што грамадзяне, якія прайшлі поўную вакцынацыю, могуць свабодна здзяйсняць паездкі ў межах Еўрасаюза. Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады, пашыранай у панядзелак у Брусэлі, піша ТАСС.

Як раней абвясціла Еўракамісія, сістэма сертыфікатаў вакцынацыі ў ЕС паэтапна запушчана з пачатку чэрвеня, што дазволіць паступова аднавіць свабоду перамяшчэння ў Еўрасаюзе. Чакаецца, што сістэма пропускаў павінна ў поўным аб'ёме запрацаваць да 1 ліпеня, калі ў большасці краін Еўрасаюза пачынаецца сезон адпачынкаў.

Гэтыя сертыфікаты будуць утрымліваць наступныя групы даных: пра тое, ці праводзілася вакцынацыя, калі і якім прэпаратам, калі ўладальнік дакумента праходзіў апошні ПЛР-тэст, ці пераносіў ён раней COVID-19. Дзеянне пропускаў абмяжуюць па часе, але канкрэтныя тэрміны не называюцца. Дакумент павінен здымаць для яго ўладальніка большасць санітарных бар'ераў пры паездках унутры ЕС, аднак падрабязна дэталі яго прымянення пакуль не агучаныя.

Раней на мінулым тыдні дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Ханс Клюге паведаміў, што толькі 30% жыхароў Еўропы атрымалі першую дозу вакцыны ад новага каранавіруса, 17% імунізаваныя цалкам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера