Знайсці
14.06.2021 / 14:28

«Рашэнне прынялі за некалькі гадзін». Шоўмен Дзяніс Дудзінскі распавёў пра ад'езд з Беларусі

Шоўмен і тэлевядучы Дзяніс Дудзінскі разам з жонкай Кацярынай Раецкай з’ехалі ва Украіну тыдзень таму. Здарылася гэта неўзабаве пасля таго, як да іх дадому прыйшоў ДФР. Пра хуткі ад’езд і планы Дудзінскі распавёў «Нашай Ніве».

Павялічыць

Фота з інстаграма Дзяніс Дудзінскага

У Кіеве вядучыя з 8 чэрвеня. Рашэнне пакінуць Беларусь прынялі за некалькі гадзін.

«Ніякіх пагроз з таго боку мы не атрымлівалі, але нешта падказала, што трэба, напэўна, часова правесці адпачынак у цёплай Украіне. Гэту краіну выбралі, таму што туды найбольш проста дабрацца. Калі браць, напрыклад, Еўропу ці Азію, то патрэбны прышчэпкі, візы».

З сабой Дзяніс і Кацярына ўзялі толькі два чамаданы з летнімі рэчамі.

Па словах Дудзінскага, прыход ДФР для яго стаў нечаканасцю.

«Хоць недзе падспудна мы чакалі візіт з боку дзяржслужачых, але не ведалі, хто гэта будзе. Не скажу, што да нас ламіліся. Усё праходзіла даволі інтэлігентна. Яшчэ пару дзён нас выклікалі адказваць на пытанні. З нас узялі падпіску аб неразгалошванні».

Пакуль пара ў адпачынку, вывучае Кіеў.

«Мы пабачыліся са многімі беларусамі, паспелі схадзіць на канцэрты. Сябры і падпісанты дапамагаюць нам асвоіцца, зрабіць сімкі, зразумець горад — дзе можна смачна паесці, адкуль прыгожы від адкрываецца. Таму цэлымі днямі ходзім, унікаем, падтрымліваем сувязь з Мінскам, каб разумець, што там адбываецца. Канечне, навіны пастаянна чытаем».

Калі спатрэбіцца шукаць працу, то без справы яны не застануцца, спадзяецца Дзяніс.

«Пра канкрэтныя прапановы казаць пакуль не будзем, каб не сурочыць. Зразумела, тут ёсць людзі, якія працавалі ў Мінску, і хтосьці з іх даўно, а хтосьці нядаўна пераехаў, займае нейкія пасады. Мы з імі звязваемся. Падымаем нашы старыя кантакты, якія цягнуцца яшчэ са «Славянскага базару» — мы ж памятаем, як Украіна паставілася да фестывалю ў гэтым годзе, артысты адмовіліся прыязджаць. Калегі нас тут падтрымліваюць.

Некаторы сум прысутнічае, што на нявызначаны тэрмін давялося з’ехаць. Але мы пастаянна на сувязі з сябрамі, сваякамі, гэта не дае журыцца. Краіна сонечная, прыгожая, беларусаў шмат, таму такое адчуванне, што практычна і не з’язджалі. Не хачу сказаць, што мы ў Мінску адчувалі нейкую небяспеку цi што за намі сочаць. Жылi i марылi, як усе беларусы у наш час. А зараз пачуццi iншыя, развiтанне з родным ды сябрамi, нават часовае — гэта цяжка, але ж пакуль мы яшчэ не прапусцілі праз сябе гэты працэс».

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31