Лукашэнка: Насельніцтва трэба вучыць навыкам абыходжання са зброяй
Пра гэта ён заявіў падчас наведвання вытворча-тэхнічнага кластара «Вусце» па вытворчасці ракет і боепрыпасаў у Віцебскай вобласці, паведамляюць інфармагенцтвы.
Фота: БелТА.
«Хто гарантуе, што мы не будзем ваяваць? Ні ты, ні я, ніхто не можа гарантаваць. Свет адурэў наогул. Вайна можа ўспыхнуць у любы момант у любым пункце, не дай бог у нас», — заявіў Лукашэнка.
На яго думку, можна пачынаць са студэнтаў, якія не трапілі ў армію па прызыве: «А чаму студэнтаў і іншых не прыцягнуць і не навучыць стралковай зброяй карыстацца — сабраць, разабраць аўтамат, стрэльнуць? Каб умелі карыстацца і каб не прыйшлося ў цяжкія часы навучацца на полі бою», — сказаў ён.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Перакладчыца Вольга Калацкая на свабодзе
 1
Гіганцкі пажар здарыўся ў гандлёвым цэнтры Варшавы
 3
Ці выгадна цяпер ездзіць на закупы ў Польшчу і Літву?
 12
Якія краіны цяпер купляюць калій у Беларусі і колькі
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера