Знайсці
14.06.2021 / 12:12РусŁacБел

Санкцыі ЗША ў дачыненні да дзяржаўнай пазыкі Расіі ўступаюць у сілу

Фінансавым арганізацыям ЗША забаронена ўдзельнічаць у размяшчэнні на першасным рынку рублёвых або нерублёвых аблігацый, выпушчаных пасля панядзелка, 14 чэрвеня, Банкам Расіі, Фондам нацыянальнага дабрабыту або Міністэрствам фінансаў РФ, піша DW.

Акрамя таго, гэтым ведамствам забаронена прадастаўляць пазыкі ў любой валюце.

Уступленне амерыканскіх абмежавальных мер у сілу адбылося за два дні да сустрэчы ў Жэневе прэзідэнтаў ЗША і РФ Джозэфа Байдэна і Уладзіміра Пуціна. Адносіны Расіі і шэрагу заходніх дзяржаў у апошнія тыдні абвастрыліся.

Байдэн падпісаў указ аб новых санкцыях у дачыненні да дзяржаўнай пазыкі РФ у сярэдзіне красавіка. Вашынгтон патлумачыў іх з'яўленне «рашучым адказам» на «шкодніцкія дзеянні Расіі за мяжой». Да гэтага ў дачыненні да суверэннай пазыкі РФ дзейнічала адзінае абмежаванне — інвестары з Злучаных Штатаў ад жніўня 2019 года не маглі ўдзельнічаць у першасных размяшчэннях суверэнных еўрааблігацый.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930