Знайсці
14.06.2021 / 11:14РусŁacБел

Суд не задаволіў скаргу Соф'і Сапега на затрыманне

Судовае пасяджэнне прайшло 14 чэрвеня ў судзе Партызанскага раёна Мінска ў закрытым рэжыме. 

Пра тое, што Соф'я Сапега падала скаргу, стала вядома ад яе адваката. 

Таксама 11 чэрвеня адвакат ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску азнаёміўся з дакументамі, якія тычацца затрымання Соф'і, а таксама звесткамі аб распачынанні ў дачыненні да Соф'і 23 мая 2021 года яшчэ адной крымінальнай справы.

Соф'я Сапега — сяброўка Рамана Пратасевіча. Яна была затрыманая разам з ім пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair, што ляцеў з Афінаў у Вільню. Сапега — грамадзянка Расіі. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера