Знайсці
14.06.2021 / 11:13

Літва — пігмей? Параўноўваем ВУП Літвы і Беларусі

Міністр замежных спраў Беларусі назваў Літву «пігмеем». Аднак эканамічная статыстыка сведчыць, што 3-мільённая Літва ўжо абагнала 9-мільённую Беларусь па памеры эканомікі.

Павялічыць

Вільня, панарама горада. Wikimedia Commons.

У 1990-я Беларусь, Літва і Польшча выйшлі з адной сістэмы. Старэйшыя памятаюць, што ў савецкі час Беларусь і Літва змагаліся ў «сацыялістычным спаборніцтве» па эканамічных паказчыках. Надоі малака на карову былі большыя ў літоўцаў, а яйканоснасць курэй — у беларусаў.

Чвэрць стагоддзя таму краіны выбралі розныя палітычныя і эканамічныя курсы. «Вы хочаце, каб было як у Літве?» — гэтае рытарычнае пытанне часта сустракалася ў беларускай дзяржаўнай прапагандзе 25 гадоў назад.

Што маем цяпер?

Вось паказчыкі валавога ўнутранага прадукту па стане на 2021 год (у далярах, звесткі МВФ): памер эканомікі Літвы большы, чым у Беларусі.

Павялічыць

Прычым тэндэнцыя не на нашу карысць — і гэта яшчэ да ўсякіх санкцый. У 2019 годзе Беларусь Літву яшчэ абганяла. 

Павялічыць

Гэта прытым што ў Літве 2,8 мільёна жыхароў, а ў Беларусі — 9,4 мільёна. Валавы нацыянальны прадукт на душу насельніцтва ў Беларусі ўжо амаль у 3,5 разу меншы, чым у Літве — каля 6500 і каля 22 000 USD адпаведна. Вялізны разрыў і па памеры заробкаў ды пенсій «простых людзей». Калі пералічыць ВУП ці заробкі па парытэце купчай здольнасці, разрыў робіцца меншы, але ўсё роўна розніца ў 2 разы (40 700 і 20 500 USD). 

Літву, вядома, можна лічыць пігмеем. Толькі тады трэба прызнаць, што Беларусь па аб'ёме сваёй эканомікі, а значыць і па сваіх магчымасцях, яшчэ меншая.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31