Знайсці
14.06.2021 / 10:43РусŁacБел

Міністр культуры патлумачыў, чаму фільм «Купала» дагэтуль не паказалі ў Беларусі

Па словах Анатоля Маркевіча, аказваецца, ва ўсім вінаваты каранавірус, піша Еўрарадыё.

«Мы проста разумеем загрузку нашых кінатэатраў, пакуль яшчэ ёсць меры абмежавальнага характару, таму мы не спяшаемся. Хочам, каб пасля большая колькасць гледачоў убачыла гэты фільм. Усяму свой час. Час прыйдзе, і фільм, вядома ж, на паліцы знаходзіцца не будзе», — заявіў чыноўнік у каментары тэлеканалу СТБ.

Біяграфічны фільм «Купала» не можа трапіць да беларускага гледача ўжо другі год. Афіцыйны паказ некалькі разоў пераносілі. Апошні раз яго планавалі паказаць на кінафэсце «Лістапад» напрыканцы 2020-га, але зноў адклалі. У інтэрнэт нават злілі чарнавую версію стужкі, каб гледачы мелі ўяўленне пра фільм.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930