Знайсці
14.06.2021 / 09:34

Байдэн абмяркуе з лідарамі краін Балтыі «паветранае пірацтва ў Беларусі»

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн правядзе на палях саміту NATO сустрэчу з лідарамі краін Балтыі, паведаміў памочнік Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван, піша ТАСС.

«Ён сустрэнецца на палях саміту з балтыйскімі прэзідэнтамі <…>», — заявіў Саліван. На яго думку, кіраўнікі краін Балтыі «з'яўляюцца яркім прыкладам дэмакратычнага кіравання на ўсходнім флангу NATO». Байдэн мае намер абмеркаваць з імі ў тым ліку «выклікі і пагрозы» з боку Расіі. Бакі таксама разгледзяць пытанні, якія адносяцца да забеспячэння кібербяспекі і новых тэхналогій, «у распрацоўцы якіх Балтыя з'яўляецца лідарам».

Акрамя таго, адзначыў Саліван, на гэтай сустрэчы гаворка пойдзе пра выклікі з боку Кітая «і, вядома, аб нядаўнім паветраным пірацтве ў Беларусі».

32-і саміт NATO, які пройдзе ў Брусэлі 14 чэрвеня з удзелам Байдэна, стане самым кароткім амаль за 20 гадоў. Ён будзе працягвацца адзін дзень і складацца толькі з адной рабочай сесіі працягласцю прыкладна 2,5 гадзіны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31