Знайсці
13.06.2021 / 16:55РусŁacБел

Лідары «Вялікай сямёркі» заклікалі правесці новыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі

Краіны Групы сямі (G7) заклікалі беларускія ўлады правесці новыя свабодныя і сумленныя выбары прэзідэнта. Пра гэта гаворыцца ў камюніке, прынятым у нядзелю па выніках трохдзённага саміту лідараў нефармальнага аб'яднання Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі і Японіі ў горадзе Карбіс-Бэй.

«Мы заклікаем рэжым змяніць курс і выканаць рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) у рамках Маскоўскага механізму, уступіць у змястоўны дыялог з усімі часткамі грамадства і правесці новыя свабодныя і сумленныя выбары», — сказана ў дакуменце, перадае ТАСС.

Краіны G7 будуць супрацоўнічаць у пытанні прыцягнення да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да інцыдэнту з вымушанай пасадкай самалёта ірландскай авіякампаніі Ryanair у Мінску, на борце якога знаходзіўся Раман Пратасевіч. 

«Мы глыбока заклапочаныя нападамі з боку беларускіх уладаў на правы чалавека, фундаментальныя свабоды і міжнароднае права, прыкладам якіх стала прымусовая пасадка рэйса FR4978 і арышт незалежнага журналіста і яго спадарожніцы. Мы будзем працаваць разам, каб прыцягнуць да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да гэтага, у тым ліку з дапамогай санкцый, а таксама працягнем падтрымліваць грамадзянскую супольнасць, незалежныя СМІ і правы чалавека ў Беларусі», — сказана ў 25-старонкавым дакуменце.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера