Знайсці
13.06.2021 / 11:41РусŁacБел

Анатоля Лябедзьку вывезлі з Акрэсціна ў Сляпянку тварам уніз, ён дабраўся дамоў на таксі 

Палітыка павінны былі вызваліць сёньня ў 10.50 паводле пратаколу затрыманьня. Аднак дзяжурны ЦІП на Акрэсьціна паведаміў жонцы палітыка Сьвятлане, што ў турме яго няма, ён вызвалены, піша «Радыё Свабода».

Каля турмы сустрэць Анатоля Лябедзьку прыйшлі родныя, сябры і калегі па партыі.

Святлана Лябедзька, жонка Анатоля Лябедзькі, чакае мужа пад ЦІП на Акрэсціна

Пазней стала вядома, што Анатоль Лябедзька дабраўся дахаты на таксоўцы. Яго вывезлі на легкавіку ў Сляпянку тварам уніз.

Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў 30 сутак арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Яго затрымалі 14 мая каля суду Кастрычніцкага раёну Мінска. Там у гэты дзень пачаўся суд над групай студэнцкіх актывістаў. Іх абвінавачваюць у арганізацыі акцый пратэсту ў студэнцкім асяродзьдзі Мінска пасьля выбараў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930